БЕЛ Ł РУС

Беларускі галкіпер балгарскага клуба пабіўся на трэніроўцы з партнёрам па камандзе

13.08.2025 / 9:54

Nashaniva.com

Беларускі галкіпер сафійскага ЦСКА Фёдар Лапувухаў на трэніроўцы пабіўся з вінгерам з Косава Зюмерам Бютучы. Гэта адбылося пасля таго, як «футбалісты абмяняліся рэплікамі з нагоды сітуацыі на полі», піша football.by.

Пасля касавар не стрымаўся і заявіў трэнеру Душану Керкезу, што пакідае трэніроўку. Баснійскаму спецыялісту ўсё гэта не спадабалася, і ён адправіў самага дарагога гульца ЦСКА (2,5 млн еўра) у другую каманду.

Цяпер «армейцы» разглядаюць магчымасць скасавання кантракту з футбалістам па дысцыплінарных прычынах.

Што тычыцца Лапувухава, нагадаем, што ў гэтым сезоне ён не правёў за галоўную каманду ЦСКА ніводнага афіцыйнага матчу.

Пасля чатырох тураў з 3 баламі каманда нашага суайчынніка знаходзіцца на 11-й пазіцыі ў турнірнай табліцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула