БЕЛ Ł РУС

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык прызналася, што ёй тройчы не хапіла месца на канферэнцыі «Новая Беларусь»

13.08.2025 / 10:13

Nashaniva.com

Пракопчык кажа, што на яе сяброўку села зверху гендарная даследчыца Ірына Сідорская.

Лізавета Пракопчык так і засталася на прыступках

Віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Лізавета Пракопчык драматычна апісала тры гісторыі з канферэнцыі «Новая Беларусь». Маладому палітыку не хапіла месца ў зале, таму ўрэшце ёй давялося сядзець у праходзе на прыступках.

***

«Калі прыйшла на вітальныя словы, то аказалася, што для віцэ-спікеркі КР не было забраніраванае месца, таму я села на прыступках. На што пачула над вухам вельмі незадаволены «кх-кх»:

Ксенія Луцкіна: Я, вядома, вельмі выбачаюся, але як мы будзем выходзіць на сваю панэль, вы падумалі?

Я: Я падымуся і выпушчу вас?

Ксенія Луцкіна: [закаціла вочы]»

***

«Павярнуўшыся перад сваёй панэллю ў залу, мы з сябрамі селі на вольныя месцы недзе напрыканцы. Канечне ж, шмат людзей спазнялася. Сярод іх была і Лена Жываглод, якая запатрабавала, каб я і сябры пераселі на іншыя месцы, бо гэта ЯЕ МЕСЦА. Шчыра скажу, я разгубілася. Я нават перапытала тыпу, што? Мне было паўторна сказана тое самае. Адразу пасля Лену аклікнула яе каляжанка/сяброўка і яна пайшла да яе».

***

«Потым да нашага раду падыходзіць гендарная даследчыца Сідорская, прасоўвацца ўглыб раду і… садзіцца на маю сяброўку. Са словамі «гэта маё месца, я не ведаю, што рабіць у такой сітуацыі». Я паглядзела на разгублены твар маёй сяброўкі і вырашыла саступіць месца, а сама зноўку села на прыступкі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула