БЕЛ Ł РУС

Канцэнтрацыя яду ў крыві перавысіла смяротную дозу ў 15 разоў: мужчына атруціўся вадкасцю

13.08.2025 / 10:0

Nashaniva.com

Цела 64-гадовага мужчыны выяўлена ў лесе паблізу пасёлка Першамайскі ў Баранавіцкім раёне.

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Па выніках даследавання эксперты прыйшлі да высновы, што атручванне лятучымі арганічнымі злучэннямі стала прычынай смерці пенсіянера.

У крыві мужчыны выяўлены таксічныя рэчывы: талуол, смяротная канцэнтрацыя якога ў крыві перавышаная ў 15 разоў, ізапрапілавы спірт, ацэтон, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Дадзеныя рэчывы, як правіла, уваходзяць у склад розных хімічных растваральнікаў.

Эксперты адзначаюць, што часта атручванне таксічнымі вадкасцямі адбываецца з-за іх захоўвання ў ёмістасцях ад газаваных напояў, а таксама ў даступных месцах. Як правіла, гэта рэчывы групы пестыцыдаў, растваральнікі, мыйныя і сродкі для чысткі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула