БЕЛ Ł РУС

Вакол рэзідэнцыі Пуціна на Валдаі паставілі 12 сістэм супрацьпаветранай абароны. Год таму іх было дзве

13.08.2025 / 10:52

Nashaniva.com

Побач з рэзідэнцыяй Уладзіміра Пуціна на Валдаі ў Ноўгарадскай вобласці знаходзіцца як мінімум 12 разлікаў супрацьпаветранай абароны — у асноўным комплексы «Панцыр-С1», паведамляе расійская служба «Радыё Свабода».

Журналісты адзначаюць, што першы комплекс СПА выявілі ў студзені 2023 года, другі — праз паўгода.

Колькасць сістэм СПА на Валдаі на дадзены момант у пяць разоў меншая, чым у Маскве і Маскоўскай вобласці.

Раней «Праект» высветліў, што побач з домам Пуціна ў тым жа месцы пабудавалі асобную рэзідэнцыю для Аліны Кабаевай, у якой, меркавана, ёсць трое дзяцей ад яго.

Цэнтр «Дасье» пісаў, што сыны Пуціна таксама жывуць у гэтых рэзідэнцыях, ім шукаюць гувернантак з ПАР, а сястра Кабаевай прадстаўляецца новым супрацоўнікам маці дзяцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула