БЕЛ Ł РУС

Больш за сотню архітэктараў за адзін дзень сабралі ў лесе пад Брэстам гіганцкі купал. Навошта?

13.08.2025 / 13:0

Nashaniva.com

У глухім лесе пад Брэстам за адзін дзень з’явіўся аб’ект, які звычайна будуюць для стадыёнаў і канцэртных залаў. Больш за сотню архітэктараў, дызайнераў і інжынераў — ад студэнтаў да вопытных майстроў — сваімі рукамі сабралі вялікі драўляны купал, здольны змясціць каля 200 чалавек. Усё гэта — без спецтэхнікі, электрычнасці і звыклага гарадскога камфорту, піша Onliner.

Пабудова стала цэнтральнай падзеяй архітэктурнага паходу «Majsterni ў лесе», які сёлета адзначыў дзесяцігоддзе.

На гэты раз архітэктары збіралі так званую сеткавую абалонку — гэта саманясучая канструкцыя без калон і бэлек, якая можа перакрываць вялікія плошчы і пры гэтым заставацца лёгкай. 

Фармат быў такі: удзельнікі падзяліліся на каманды, атрымалі набор дэталяў і інструкцыю, а затым па модулях збіралі канструкцыю на зямлі. Калі ўсё было гатова, яе паднялі ў паветра з дапамогай тросаў, ланцугоў і драўлянай вежы.

На ўзвядзенне сышлі ўсяго суткі, з перапынкамі на сон, ежу і размовы каля вогнішча.

Пасля ўзвядзення аб’ект накрылі плёнкай, каб схаваць ад сонца і дажджу, і ў ім ужо правялі лекцыі, майстар-класы і закрыццё фестывалю.

Сярод спікераў былі архітэктары з Zrobim Architects і Daineko Group, а галоўным госцем стаў Тотан Кузембаеў — адзін з самых вядомых спецыялістаў па драўлянай архітэктуры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула