Ультраправыя ў Германіі апярэдзілі блок Мерца па папулярнасці
Ультраправая «Альтэрнатыва для Германіі» ўзначаліла рэйтынг папулярнасці ў Германіі, паводле новага сенсацыйнага апытання, піша Politico.
Аліса Вайдэль. Фота: Photo by Sean Gallup / Getty Images
Калі б агульнанацыянальныя выбары адбыліся найбліжэйшым часам, то 26% немцаў прагаласавалі б за «АдГ», сведчаць апытанне праведзенае інстытутам сацыяльных даследаванняў і статыстычнага аналізу Forsa.
Гэты вынік ставіць ультраправую партыю наперадзе кансерватыўнага блока канцлера Германіі Фрыдрыха Мерца, які апусціўся на другое месца з 24 працэнтамі падтрымкі ў апытанні.
Цяпер АдГ з'яўляецца найбуйнейшай апазіцыйнай партыяй у нямецкім Бундэстагу. На чале з Алісай Вайдэль АдГ прасоўвае жорсткія антымігранцкія і правыя папулісцкія пазіцыі. Некаторыя палітыкі заяўляюць, што партыя настолькі радыкальная, што яе варта забараніць у адпаведнасці з палажэннямі нямецкай канстытуцыі, прызначанымі для прадухілення паўтарэння нацысцкага мінулага краіны.
Апытанне Forsa паказала, што, засяроджваючыся на пытаннях замежнай палітыкі, такіх як вайна ва Украіне і стасункі Еўропы з ЗША пры прэзідэнцтве Дональда Трампа, Мерц усё больш губляе падтрымку на ўнутранай арэне.
Большасць немцаў незадаволеныя яго канцлерствам: 67% заявілі, што не задаволеныя яго працай пасля 100 дзён на пасадзе, сведчыць апытанне.
Наступныя федэральныя выбары ў Германіі адбудуцца ў 2029 годзе.