БЕЛ Ł РУС

Цэны на аўтобусныя білеты з Мінска ў Вільню імкліва падскочылі за дзень

13.08.2025 / 16:47

Nashaniva.com

Яшчэ нядаўна дабрацца з беларускай сталіцы ў літоўскую можна было за 190 рублёў. Колькі каштуе цяпер?

Ілюстрацыйны здымак. Фота: granica_bypl / Telegram

На беларускім сэрвісе па продажы білетаў atlasbus.by квіткі на аўтобус з Мінска ў Вільню цяпер каштуюць ад 250 рублёў, хоць яшчэ ўчора былі па 220 рублёў, а на мінулым тыдні — па 190 рублёў.

Скрыншот: atlasbus.by

Бліжэйшая дата выезду, на якую можна набыць білет, — 22 жніўня. Квіткі ў зваротным кірунку каштуюць ад 200 рублёў, а бліжэйшая дата выезду на 14 жніўня.

Перавозчык Ecolines таксама падняў цэны. Калі ў аўторак білеты былі па 65 еўра, то ад сёння ўжо па 75 еўра (каля 260 рублёў).

Скрыншот: ecolines.net

Бліжэйшыя білеты з Вільні ёсць на 14 жніўня, з Мінска — на 22 жніўня.

У Ecolines цэны на білеты аднолькавыя незалежна ад кірунку.

У Eurolines квіткі каштуюць ад 63 да 72 еўра (220-250 рублёў).

Скрыншот: eurolines.lt

Бліжэйшыя квіткі на выезд з Мінска ёсць на 22 жніўня, а з Вільні ў Мінск — на 20 жніўня. 

Пасля вымушанай адмены 75% рэйсаў па гэтым кірунку, літоўскі перавозчык Eurolines паставіў на маршрут Вільня — Мінск двухпавярховыя аўтобусы.

Чытайце таксама:

Як цяпер дабрацца з Мінска да Вільні, калі прамых рэйсаў стала ў разы менш?

Каментары да артыкула