БЕЛ Ł РУС

Прапагандыст Ігар Тур пахваліўся, як па ўказе Лукашэнкі косіць свой участак пяты раз за год

13.08.2025 / 16:36

Nashaniva.com

«Дзіўна купляць участак, калі гультай», — кажа Тур, які нядаўна пераехаў у прыватны дом.

Скрыншот відэа АНТ

З мая ў Беларусі ўступілі ў сілу новыя правілы наконт пакосу травы і догляду прылеглых тэрыторый. Уласнікаў зямельных участкаў абавязалі скошваць траву, калі яе вышыня перавышае 20 сантыметраў. Інакш можна атрымаць штраф да 25 базавых (гэта да 1050 рублёў).

Прапагандыст Ігар Тур пахваліўся ў сваім тэлеграм-канале, што ўжо пяты раз за сезон косіць участак. І дадаў, што правільна Лукашэнка зрабіў, што ўвёў гэтыя правілы.

«Гэта ж эстэтыка! Ды і дзіўна, што кагосьці трэба на сваім жа ўчастку прымушаць працаваць — дзіўна купляць участак, калі гультай.

Пенсіянеры і тыя, каму аб'ектыўна складана — асобная размова. Але ёсць жа дзеці і ўнукі, у іншым выпадку — павінна дапамагаць дзяржава».

Нагадаем, нядаўна сям'я Ігара Тура пераехала ў прыватны доме бліжэй да Астрашыцкага Гарадка. На прэміяльную кухню ў сваім доме прапагандыст патраціў каля 30 тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Каментары да артыкула