БЕЛ Ł РУС

Забралі ліцэнзію ў адвакаткі Міколы Дзядка

13.08.2025 / 22:30

Nashaniva.com

Міністэрства юстыцыі пазбавіла ліцэнзіі адвакатку Святлану Гарбаток, заўважыла «Медыязона».

Святлана Гарбаток. Фота: «Медыязона»

Як сказана ў прэс-рэлізе Міністэрства юстыцыі, Святлана Гарбаток больш не можа працаваць адвакатам «з прычыны недастатковай кваліфікацыі». Такое рашэнне прыняла кваліфікацыйная камісія пры Мінюсце.

Святлана Гарбаток раней была абаронцай вядомага анархіста Міколы Дзядка і Уладзіміра Кнігі, якога судзілі па «справе Ціханоўскага».

Пераслед адвакатаў палітвязняў у Беларусі носіць сістэмны характар. З 2020 года як мінімум 141 адвакат у Беларусі страціў ліцэнзію. За чатыры гады як мінімум 11 адвакатаў падвергліся крымінальнаму пераследу, некаторыя да гэтага часу застаюцца ў зняволенні, напрыклад — Максім Знак, Віталь Брагінец, Аляксандр Данілевіч.

Выйшлі на волю пасля заканчэння свайго тэрміну або з'ехалі з краіны пад пагрозай пераследу адвакаты Ілля Салей, Андрэй Абразцоў, Міхаіл Макараў, Андрэй Мачалаў, Дзмітрый Пігуль.

Чытайце таксама:

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі гродзенскага адваката з-за «недастатковай кваліфікацыі». Раней ён служыў у КДБ

Натарыусаў будуць пазбаўляць ліцэнзій за падпіскі і рэпосты. Ім забаранілі каментаваць працу дзяржорганаў у інтэрнэце

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката, які ўхваляў увядзенне смяротнага пакарання за здраду дзяржаве

Каментары да артыкула