БЕЛ Ł РУС

У Сербіі адбыліся сутыкненні паміж апазіцыяй, прыхільнікамі прэзідэнта і паліцыяй, паранены дзясяткі чалавек

14.08.2025 / 7:7

Nashaniva.com

У некалькіх гарадах Сербіі адбыліся масавыя сутыкненні апазіцыйных дэманстрантаў з прыхільнікамі прэзідэнта Вучыча і паліцыяй. Паводле даных уладаў, паранены дзясяткі чалавек з усіх трох бакоў, піша Бі-бі-сі.

Фота: Maxim Konankov / NurPhoto via Getty Images

Сутычкі праціўнікаў прэзідэнта Аляксандра Вучыча з членамі ягонай Сербскай прагрэсіўнай партыі і паліцыяй у сераду адбываліся ў сталіцы Бялградзе, у Нові-Садзе на поўначы Сербіі, у Нішы на поўдні, у Крагуевацы ў цэнтры краіны і ў некалькіх іншых гарадах.

Бакі, сабраўшыся каля мясцовых офісаў прэзідэнцкай партыі, абстрэльвалі адно аднаго феерверкамі, закідвалі петардамі, камянямі і рознымі прадметамі, пачыналі бойкі, а паліцыя спрабавала іх разняць і падзяліць.

Прэзідэнт Вучыч вечарам серады заявіў, што ў Нові-Садзе траўмы атрымалі 64 яго прыхільнікі і паабяцаў, што літасці «бандытам і хуліганам» не будзе. Вучыч асабіста выйшаў на вуліцу да членаў сваёй партыі, сабраных каля штаб-кватэры ў Бялградзе.

Шэф сербскай паліцыі Драган Васільевіч абвясціў, што толькі ў гарадку Врбас на поўначы краіны ў сутыкненнях былі паранены 16 паліцэйскіх і 50 дэманстрантаў.

Як адзначае Сербская служба Бі-бі-сі, сутыкненні прынамсі ў Нові-Садзе працягваліся да позна, і дакладная колькасць пацярпелых пакуль невядомая.

Сербская апазіцыя на чале са студэнцкімі арганізацыямі праводзіць акцыі пратэсту ўжо дзевяць месяцаў. Яны пачаліся пасля таго, як з 1 лістапада на вакзале Нові-Сада абрынуўся жалезабетонны казырок і забіў 16 чалавек.

Дэманстранты патрабуюць пакараць вінаватых у гэтай трагедыі, узмацніць барацьбу з карупцыяй, а таксама абвясці пазачарговыя выбары.

Пакуль што яны дамагліся адстаўкі прэм’ер-міністра, але прэзідэнт Вучыч сыходзіць у адстаўку не збіраецца.

Як адзначае Сербская служба Бі-бі-сі, сутыкненні прынамсі ў Нові-Садзе працягваліся да позняй ночы, і дакладная колькасць пацярпелых пакуль невядомая.

Сербская апазіцыя на чале са студэнцкімі арганізацыямі праводзіць акцыі пратэсту ўжо дзевяць месяцаў. Яны пачаліся пасля таго, як з 1 лістапада на вакзале Нові-Сада абрынуўся жалезабетонны навес і забіў 16 чалавек.

Дэманстранты патрабуюць пакараць вінаватых у гэтай трагедыі, узмацніць барацьбу з карупцыяй, а таксама абвясці пазачарговыя выбары.

Пакуль што яны дамагліся адстаўкі прэм’ер-міністра, але прэзідэнт Вучыч сыходзіць у адстаўку не збіраецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула