БЕЛ Ł РУС

Новыя падыходы ў азеляненні? Мінчукі бурна абмяркоўваюць клумбы каля мінскай «Галерэі»

14.08.2025 / 8:20

Nashaniva.com

У гэтым сезоне мінчукі заўважылі, што горад сталі азеляняць не так, як раней. Замест звыклых дакладна высаджаных аксамітак на клумбах пачалі заўважаць разнатраўе, якое выглядае больш стыхійна, але ў той жа час стыльна. А вам як?

Мінчукі ў меркаваннях падзяліліся: абмеркаванне новых клумбаў у Threads толькі пад адным допісам расцягнулася больш чым на 600 каментарыяў. На іх звярнуў вагу Realt, які і разгледзеў падрабязней клумбы каля гандлёвага цэнтра «Галерэя» і кінатэатра «Масква». 

Клумбы каля «Галерэі» выглядаюць сапраўды інакш: трэндавае разнатраўе выглядае натуральна і прыцягвае позірк. Большасць каментатараў адзначылі, што такое азеляненне глядзіцца стыльна і сучасна. Але ёсць і тыя, хто не зразумеў такога падыходу.

Трэнд з такімі клумбамі прыйшоў да нас у апошнія гады. Разнатраўе не толькі прыгожа выглядае, але мае і іншыя плюсы, кажуць фларысты. Напрыклад, гэта добра для экалогіі, бо так пасаджаныя расліны прыцягваюць насякомых і могуць лягчэй пераносіць захворванні, калі параўноўваць з высаджанымі монакультурамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула