У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон
Дым падымаецца над Варашылаўскім праспектам у цэнтры Растова-на-Доне, туды едуць машыны хуткай дапамогі, паведаміла выданне 161.Ru.
Shot
У шматкватэрны жылы дом трапіў беспілотнік, паведаміў тэлеграм-канал Baza. Паводле звестак Shot, пашкоджана 10 кватэр. З дома эвакуявалі 50 чалавек.
Улады заявілі, што пашкоджана некалькі жылых дамоў, пацярпелі ад аднаго да пяці чалавек.
Паводле слоў відавочцаў, сігнал трывогі прагучаў праз хвіліну пасля выбуху.