БЕЛ Ł РУС

Стаў вядомы час заўтрашняй сустрэчы Пуціна і Трампа

14.08.2025 / 12:23

Nashaniva.com

Сустрэча Пуціна і Трампа пачнецца ў пятніцу, 15 жніўня, у 22:30 па мінскім часе з размовы тэт-а-тэт у прысутнасці перакладчыкаў.

Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін у Хельсінкі, Фінляндыя, 2018 год. Фота: Pablo Martínez Monsiváis / AP

Прэзідэнты РФ і ЗША сустрэнуцца на базе ВПС ЗША Эльмендорф-Рычардсан на Алясцы. Падрыхтоўка сустрэчы Пуціна і Трампа ўступіла ў завяршальную фазу, паведамляюць расійскія СМІ.

У склад расійскай дэлегацыі таксама ўвойдуць міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў, міністр абароны Андрэй Белавусаў, кіраўнік Мінфіна Антон Сілуанаў і кіраўнік РФПІ Кірыл Дзмітрыеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула