БЕЛ Ł РУС

Базавая стаўка вырасце на тры рублі

14.08.2025 / 15:31

Nashaniva.com

З 1 верасня памер базавай стаўкі для аплаты працы ў бюджэтнай сферы складзе 273 рублі.

Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.

Апошні раз базавую стаўку павышалі ў студзені. Цяпер яе памер складае 270 рублёў.

Павышэнне базавай стаўкі (не блытаць з базавай велічынёй) адаб'ецца на заробках работнікаў бюджэтных арганізацый, бо яна з'яўляецца асноўным элементам тарыфнай сістэмы. На яе велічыню раўняюцца пры вылічэнні аплаты працы бюджэтнікаў і прыроўненых да іх арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі ад дзяржавы.

Акрамя таго, да базавай стаўкі прывязаныя стымуляцыйныя і кампенсавальныя выплаты. Такім чынам, іх памеры вырастуць прапарцыйна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула