БЕЛ Ł РУС

Хатняе заданне па фізкультуры і тлумачэнне паняцця «каляровая рэвалюцыя». Якія змены ў школах будуць у новым навучальным годзе

14.08.2025 / 17:39

Nashaniva.com

14 жніўня ў Мінску прайшоў агульнарэспубліканскі семінар-практыкум, прысвечаны падрыхтоўцы да 2025/2026 навучальнага года. На ім абмеркавалі гатоўнасць устаноў адукацыі да навучальнага года, змяненні ў праграмах і новаўвядзенні, якія пачнуць дзейнічаць з 1 верасня, піша БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

Па словах намесніка міністра адукацыі Аляксандра Кадлубая, у больш чым палове школ і гімназій ужо падпісаныя або амаль падпісаныя пашпарты гатоўнасці. Завяршаюцца рамонты, правяраюцца бяспека і выкананне санітарных і тэхнічных нормаў. Больш за 90% рукапісаў новых падручнікаў перададзена на друкарні, частка накладу ўжо дастаўлена ў школы.

З новага навучальнага года ўводзяцца істотныя змены:

З 1 верасня таксама ўводзіцца:

У новым навучальным годзе школьнікі атрымаюць 28 падручнікаў, у тым ліку два новыя.

Асаблівая ўвага — прадмету «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі», дзе каля чвэрці кнігі прысвечана незалежнай Беларусі, яе дасягненням, ролі Лукашэнкі, патрыятызму і «адзінству». Міністр адукацыі Андрэй Іванец адзначыў, што ўпершыню ў падручніку падрабязна апісаны 30-гадовы перыяд інстытута прэзідэнцтва, уключаючы тлумачэнне паняцця «каляровыя рэвалюцыі».

Для дзесяцікласнікаў навучальны год скончыцца 25 траўня, каб правесці вучэбна-палявыя зборы па патрыятычным, фізічным і працоўным выхаванні. У сельскіх школах, ліцэях і кадэцкіх вучылішчах з’явіцца магчымасць навучання кіраванню аўтамабілем як часткі прафесійнай падрыхтоўкі.

Працягваецца лічбавая трансфармацыя адукацыі: на Нацыянальным адукацыйным партале з’явяцца віртуальныя памочнікі для вучняў, а таксама факультатыў «Асновы кіравання квадракоптарам» з практыкай на трэнажорах.

Чытайце таксама:

Як выглядае першы дзіцячы садок у «Зялёнай гавані», пабудаваны за $4 мільёны

Беларусы і ўкраінцы сутыкнуліся з адмовамі пры паступленні ў польскія ВНУ. Міннавукі Польшчы дало тлумачэнні

З 1 верасня ў беларускіх школах увядуць новыя прадметы

Каментары да артыкула