БЕЛ Ł РУС

Крэмль: Падпісання дакументаў па выніках перамоў Пуціна і Трампа не плануецца

14.08.2025 / 18:5

Nashaniva.com

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ніякай падрыхтоўкі афіцыйных рашэнняў па выніках сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа ў Анкорыджы на Алясцы не вялося, і не варта спрабаваць прадказваць вынікі сустрэчы.

 

Дзмітрый Пяскоў і Уладзімір Пуцін. Фота: Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Пры гэтым Пяскоў дадаў, што на сумеснай прэс-канферэнцыі з Трампам Пуцін, верагодна, зробіць заяву пра дасягнутыя дамоўленасці.

«Улічваючы, што будзе сумесная прэс-канферэнцыя, прэзідэнт, вядома ж, акрэсліць тое кола дамоўленасцяў, разуменняў, якія ўдасца дасягнуць», — дадаў прадстаўнік Крамля.

Расійскі ўрадавы самалёт ўжо прыляцеў на Аляску. Ён вылецеў з Масквы раніцай і неўзабаве прызямліўся на вайскова-паветранай базе Элмендорф у Анкорыджы. На борце была расійская дэлегацыя для падрыхтоўкі сустрэчы.

Сам жа Пуцін, як заявіў Дзмітрый Пяскоў, па дарозе на Аляску збіраецца яшчэ наведаць адзін з расійскіх рэгіёнаў.

У сваю чаргу, Дональд Трамп у інтэрв’ю Fox News заявіў, што, на яго думку, Пуцін можа заключыць пагадненне, і што пагроза санкцый супраць Расіі магла паўплываць на арганізацыю сустрэчы. Ён таксама падкрэсліў, што эканамічныя стымулы і санкцыі вельмі моцныя, але не раскрыў падрабязнасцяў.

Прэзідэнт ЗША дадаў, што пасля сустрэчы ён патэлефануе прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму і еўрапейскім лідарам, але калі сустрэча будзе безвыніковай, то нікому тэлефанаваць не будзе.

Раней прэс-сакратарка Трампа Кэралайн Лівіт заявіла, што ў ЗША ёсць шмат інструментаў для спынення вайны. Трамп папярэдзіў пра «сур’ёзныя наступствах», калі Пуцін не пагодзіцца на мір ва Украіне, маючы на ўвазе эканамічныя санкцыі ў выпадку няўдалага выніку сустрэчы.

Чытайце таксама:

Стаў вядомы час заўтрашняй сустрэчы Пуціна і Трампа

Мерц і лідары ЕС выставілі Пуціну свае ўмовы, аднак эксперты сумняваюцца ў іх сіле

Трамп сказаў Зяленскаму і еўрапейцам, што не будзе абмяркоўваць з Пуціным пытанне тэрыторый

Трамп хоча прапанаваць Пуціну за спыненне вайны рэдказямельныя мінералы

Трамп пагражае Пуціну «сур'ёзнымі наступствамі», калі той адмовіцца спыніць вайну пасля саміту на Алясцы

У расійскім МЗС патлумачылі, з якой пазіцыяй Пуцін паедзе на Аляску

Каментары да артыкула