БЕЛ Ł РУС

Маладую прадпрымальніцу са Слоніма асудзілі за ўдзел у пратэстах

16.08.2025 / 8:0

Nashaniva.com

Ганну Кулак адправілі на хатнюю хімію.

Ганна Кулак. Фота з яе старонкі «Укантакце»

Ганне Кулак 31 год. Родам яна са Слоніма. Пасля школы скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.

У 2024 годзе адкрыла ІП у родным Слоніме, сфера дзейнасці якога — рэмонт бытавой электронікі. У 2024 жа зноў паступіла на завочнае ў БДЭУ на спецыяльнасць «Маркетынг».

Ганна любіць падарожнічаць.

Дзяўчыну асудзілі ў 2025 годзе па ч. 1 арт. 342 КК — «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

А тыдзень таму яе ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў» ад МУС. Мяркуючы па ўсім, дзяўчыне далі хатнюю хімію.

Чытайце таксама:

Распавядаем, як даказваюць удзел беларусаў у пратэстах і як зменшыць рызыку

52-гадовай мінчанцы прысудзілі калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»

Топ-спецыялістку па маркетынгу з МТБанка асудзілі за ўдзел у пратэстах

Каментары да артыкула