БЕЛ Ł РУС

Мінчук скінуў махлярам з акна больш за 18 тысяч даляраў

15.08.2025 / 8:54

Nashaniva.com

77-гадовы мужчына атрымаў званок ад ілжэмабільнага аператара і пад выглядам перазаключэння дамовы на аказанне паслуг назваў суразмоўцу свае даныя.

Пасля пенсіянеру патэлефанаваў нібыта праваахоўнік, які пераканаў мужчыну, што злачынцы спрабуюць зняць з яго рахунку грошы, у сувязі з чым будзе заведзеная крымінальная справа, а ў доме адбудзецца вобшук, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Каб у яго не канфіскавалі ўсе грошы, мінчуку параілі іх задэклараваць праз кур’ера Нацыянальнага банка.

Праз некалькі гадзін да дома пенсіянера пад’ехала машына, і ён выкінуў з акна ўсе грошы — 18000 даляраў, 600 еўра і больш за 1000 рублёў.

Аўтамабіль знік, пасля чаго мінчук зразумеў, што яго падманулі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула