БЕЛ Ł РУС

Палітзняволеная мадэль Вераніка Жалубоўская выйшла на свабоду

15.08.2025 / 11:22

Nashaniva.com

Дзяўчына адбыла прысуджаны ёй год зняволення.

Выйшла на свабоду мадэль, актрыса і былая сцюардэса Вераніка Жалубоўская. Дзяўчына апублікавала фота з Філіпін, паведамляе тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд». Магчыма, гэта стары здымак.

Вераніка родам з Мінска. Скончыла мінскі ліцэй №1, а пасля адвучылася ў Мінскім дзяржаўным Лінгвістычным універсітэце, які скончыла ў 2017 годзе. Мяркуючы па анкеце, адначасова вучылася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Пасля сканчэння МДЛУ Вераніка адпрацавала тры гады сцюардэсай у Катарскіх авіялініях. Яшчэ адно захапленне Веранікі — мадэлінг і акцёрства. Яна знялася ў эпізадычных ролях у чатырох фільмах пад псеўданімам Вераніка Бруснікіна і супрацоўнічала з мноствам мадэльных агенцтваў.

Апошняе фота ў сацсеткі дзяўчына выклала 18 лістапада 2024 года з Турцыі. Пасля гэтага яна паехала ў Беларусь — імаверна, тады яе і затрымалі.

Вераніку асудзілі па «народным» артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса — дзяўчыне прызначылі год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яна адбыла тэрмін цалкам.

«Did u miss me? Im back to life! — Сумавалі? Я вярнулася», — напісала беларуска ў сацсетках.

Вераніка Жалубоўская. Фота з яе старонкі «Укантакце»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула