БЕЛ Ł РУС

«Не рэкамендавана, а абавязкова». У раскладзе ўрокаў з'явіцца трэці ўрок фізкультуры

15.08.2025 / 14:6

Nashaniva.com

Чаму ў раскладзе школьнікаў з’явіцца трэці ўрок фізкультуры, патлумачыла журналістам прадстаўнік Міністэрства адукацыі Ірына Каржова, піша БелТА.

Фота: БелТА

З 1 верасня ў вучняў у раскладзе з’явіцца тры ўрокі фізічнай культуры. «Сёння мы шмат гаворым пра здаровы лад жыцця вучняў. А здаровы лад жыцця — гэта рухальная актыўнасць», — адзначыла Ірына Каржова.

У мінулым годзе было два ўрокі «Фізічнай культуры і здароўя», а таксама было рэкамендавана правядзенне «Гадзіны здароўя і спорту». «Узнікалі пытанні: рэкамендавана — гэта абавязкова ці не. Узнікалі пытанні, як праводзіць: у рамках асноўнага раскладу ці ў рамках раскладу факультатыўных заняткаў.

Сёння, разумеючы ролю рухальнай актыўнасці вучняў, у гэтых спрэчных пытаннях таксама пастаўлена кропка — тры ўрокі фізкультуры ў асноўным раскладзе вучэбных заняткаў», — сказала І. Каржова.

У вучэбную праграму «Фізічнай культуры і здароўя» ўнесены змены, праведзены ўсе падрыхтоўчыя мерапрыемствы з настаўнікамі, каб вучэбны працэс з 1 верасня праводзіўся на належным узроўні, дадала яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула