БЕЛ Ł РУС

Трамп напярэдадні вылету на саміт з Пуціным: Стаўкі высокія

15.08.2025 / 14:50

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША рыхтуецца вылецець на Аляску, дзе праз некалькі гадзін ён павінен сустрэцца з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Фота: Joe Raedle / Getty Images

«Стаўкі высокія», — пакінуў лаканічнае паведамленне Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social перад вылетам.

Пералёт з Вашынгтона да Аляскі зойме прыкладна сем гадзін.

Разам з Трампам на Аляску адпраўляюцца дзяржсакратар Марка Рубіа, міністры гандлю Говард Лутнік і фінансаў Скот Бэсент, а таксама дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф

Сустрэча Пуціна і Трампа павінна пачацца а 22-й па мінскім часе сёння ў пятніцу.

Чытайце таксама:

Былы віцэ-прэм'ер Русы назваў Аляску рускай зямлёй

Сяргей Лаўроў прыбыў на Аляску на перамовы Трампа і Пуціна ў кофце з надпісам СССР

Каментары да артыкула