БЕЛ Ł РУС

У Мінску рабочага расціснула ліфтам

15.08.2025 / 15:4

Nashaniva.com

Няшчасце здарылася сёння ў адным з бізнэс-цэнтраў.

Скрыншот відэа СК

33-гадовы мужчына выконваў замеры ў ліфтавай шахце. Раптам кабіна пачала рух, і рабочы апынуўся заціснутым паміж ёй і плітой перакрыцця, паведамляе СК.

Работнікі МНС дасталі мінчука. Нягледзячы на рэанімацыйныя мерапрыемствы, праведзеныя брыгадай хуткай дапамогі, ад атрыманых траўмаў ён памёр.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула