БЕЛ Ł РУС

Работнікі жлобінскай фабрыкі «Белфа» абураныя рашэннем аб яе закрыцці

15.08.2025 / 15:34

Nashaniva.com

Мужчына ў сінім касцюме — меркавана прадстаўнік Мінлегпрама, прызначаны для ліквідацыі прадпрыемства — спрабуе адказваць на пытанні работнікаў, але не спраўляецца і пакідае сход, піша «Флагшток».

Скрыншот з відэа

Падчас сустрэчы «ліквідатар» паведаміў, што прадпрыемства з'яўляецца нерэнтабельным, з абавязкамі і падлягае ліквідацыі.

Сярод работнікаў чутныя абураныя галасы:

— Чаму ліквідацыя адбываецца за кошт вытворчасці? Бо 51% акцый належыць дзяржаве! 99% работнікаў былі супраць закрыцця!

— І што цяпер? Мы працавалі, стараліся, нас усё задавальняла. Чаму вы раней не аказалі хоць нейкую дапамогу? Вы ж нічога не зрабілі!

Для работнікаў «Белфы» сітуацыя вельмі цяжкая. Многія спецыялісты прапрацавалі на фабрыцы дзесяцігоддзямі і зараз не змогуць знайсці іншую працу ў Жлобіне.

5 жніўня тэлеграм-канал «Свабодны Жлобін» паведаміў, што ў райцэнтры ходзяць чуткі аб ліквідацыі гэтага прадпрыемства — найбуйнейшага ў Еўропе вытворцы штучнага і ваўнянага футра на трыкатажнай аснове. Паводле звестак канала, пра закрыццё фабрыкі «гавораць ужо як мінімум месяц», і ліквідацыя прадпрыемства можа адбыцца «ўжо гэтай восенню».

Чытайце таксама:

У Жлобіне ліквідуюць знакамітую фабрыку, дзе робяць штучнае футра

У Брэсце і Белаазёрску скардзяцца на шкодныя пахі і магчымыя выкіды з прадпрыемстваў

«Загрузка ўпала, заказаў менш». Работнікаў прадпрыемства ў Рэчыцы сталі адпраўляць у адпачынкі без аплаты

Каментары да артыкула