БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка запрасіў Трампа з сям'ёй у Беларусь

15.08.2025 / 17:41

Nashaniva.com

Прэс-служба Лукашэнкі паведаміла, пра што вялася размова Лукашэнкі з Дональдам Трампам.

Дональд Трамп з жонкай Меланіяй. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Паводле паведамлення прэс-службы Лукашэнкі, палітыкі абмеркавалі пытанні двухбаковага парадку дня, рэгіянальную тэматыку і сітуацыю ў гарачых кропках, уключаючы Украіну. Была дасягнутая дамоўленасць працягнуць кантакты.

Акрамя таго, Лукашэнка запрасіў Дональда Трампа з сям'ёй у Мінск, і гэта запрашэнне было, як сцвярджаецца, прынята.

Чытайце таксама:

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Лукашэнка і Трамп паразмаўлялі па тэлефоне

Трамп напярэдадні вылету на саміт з Пуціным: Стаўкі высокія

Каментары да артыкула