БЕЛ Ł РУС

У Варшаве беларус уцякаў ад паліцыі і трапіў пад колы аўтамабіля

15.08.2025 / 18:17

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся раніцай 14 жніўня на вуліцы 11 Лістапада ў Варшаве, калі паліцэйскія спынілі кіроўцу Opel для праверкі па падазрэнні ў захоўванні наркатычных сродкаў, піша Most.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле інфармацыі паліцыі, 28-гадовы беларус адмовіўся назваць свае даныя і паспрабаваў схавацца. Ён выбег на праезную частку, дзе яго збіў аўтамабіль BMW.

Паліцэйскія аказалі пацярпеламу першую дапамогу і выклікалі хуткую. Мужчыну з пераломамі канечнасцяў даставілі ў бальніцу ў суправаджэнні праваахоўнікаў.

Пры аглядзе аўтамабіля Opel, на якім перасоўваўся мужчына, паліцыя знайшла рэчывы невядомага паходжання; іх накіравалі на лабараторныя даследаванні. Паліцыя праводзіць далейшыя працэсуальныя дзеянні.

Чытайце таксама:

Беларуса выдалілі з базы Інтэрпала, дапамог Офіс Ціханоўскай

У Польшчы трох беларусаў судзяць за падпалы гандлёвых цэнтраў

Шасцярых беларусаў і 57 украінцаў высылаюць з Польшчы пасля інцыдэнтаў на канцэрце Макса Каржа

Каментары да артыкула