БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская пракаментавала размову Трампа з Лукашэнкам

15.08.2025 / 18:53

Nashaniva.com

Заява Офіса Святланы Ціханоўскай з'явілася на афіцыйнай старонцы Ціханоўскай у сацсетцы X.

«Мы ўдзячныя прэзідэнту Трампу за яго намаганні вызваліць палітычных зняволеных у Беларусі і дапамагчы нам аднавіць мір і справядлівасць. Гэта важная гуманітарная місія прэзідэнта — выратаваць жыцці нявінных людзей.

Мы цяпер чакаем, што рэжым Лукашэнкі цалкам спыніць рэпрэсіі і вызваліць усіх нявінных людзей з турмаў — гэта жыццёва неабходны першы крок да міру, свабоды і прымірэння.

І пакуль гэтага не адбудзецца, ніякіх зменаў у палітыцы адносна рэжыму быць не павінна», — гаворыцца ў заяве.

Чытайце таксама:

Лукашэнка і Трамп паразмаўлялі па тэлефоне

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Лукашэнка запрасіў Трампа з сям'ёй у Беларусь

Балкунец: Я звязаўся з памочнікамі Трампа і папрасіў вызваліць 1300 палітвязняў

Каментары да артыкула