У Белавежскай пушчы знайшлі рэдкі вайсковы грыб
У Белавежскай пушчы знайшлі рэдкі грыб — вайсковы кардыцэпс (Cordyceps militaris), паведамляе прэс-служба нацыянальнага парку. Гэты паразіт звычайна сустракаецца ў краінах Азіі і ў Беларусі вельмі рэдка, бо ў нашых шыротах умовы для яго існавання амаль адсутнічаюць.
Супрацоўнікі навуковага аддзела знайшлі грыб падчас палявых даследаванняў у сфагнавых хваёвых лясах. Кардыцэпс паразітуе на насякомых, галоўным чынам на мурашках і гусеніцах, пранікае ў іх нервовую сістэму, паралізуе арганізм і атрымлівае поўны кантроль над ім.
У Кітаі вайсковы кардыцэпс ужо тысячагоддзямі выкарыстоўваюць у медыцынскіх мэтах: з яго робяць прэпараты, якія павышаюць імунітэт, вынослівасць і ўзровень тэстастэрону ў мужчын.
Грыб таксама паказвалі ў папулярным серыяле The Last of Us, дзе ён выклікае глабальную пандэмію і ператварае людзей у зомбі. Але беларускія міколагі адзначаюць, што на самой справе такі сцэнарый немагчымы: грыб не можа прыстасавацца да чалавечага арганізму.
Чытайце таксама:
Грыбнік пайшоў у лісічкі і сустрэў «птушку-дыназаўра»