Трамп расказаў Зяленскаму і лідарам НАТА, што Пуцін не хоча часовага перамір’я
Трамп расказаў Зяленскаму і лідарам НАТА, што Пуцін не хоча часовага перамір’я. Пра гэта напісаў у сацсетцы X журналіст Axios Барак Равід са спасылкай на свае крыніцы, піша Бі-бі-сі.
Фота: Antoine Gyori — Corbis / Corbis via Getty Images
«Прэзідэнт Трамп паведаміў Зяленскаму і лідарам НАТА, што Пуцін не хоча спынення агню і аддае перавагу ўсёахопнаму пагадненню аб спыненні вайны», — напісаў журналіст.
Ён таксама прыводзіць цытату Трампа са спасылкай на крыніцу:
«Я думаю, што хуткае мірнае пагадненне лепш, чым спыненне агню»
Трамп і Зяленскі павінны сустрэцца ў панядзелак у Вашынгтоне.