БЕЛ Ł РУС

На фоне нерэальнай чаргі на выезд у Польшчу Памежны камітэт заклікае выбіраць альтэрнатыўныя шляхі выезду

16.08.2025 / 14:26

Nashaniva.com

Па стане на 14:00 суботу на польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаялі 110 аўтобусаў і 4110 легкавых аўтамабіляў. Гэта з'яўляецца абсалютным рэкордам, прычым нават 3000 аўто ніколі не было да гэтага тыдня.

Фота: Памежны камітэт

Дзяржаўны памежны камітэт сцвярджае, што за суткі польскі бок яшчэ больш замарудзіў пропуск аўтамабіляў на сваю тэрыторыю. Польскія кантрольныя службы аформілі толькі 320 з 1700 аўто, а таксама 50 з 175 аўтобусаў паводле ўсталяваных двума бакамі нормаў пропуску транспарту. Напрыклад, учора раніцай было 3500 аўтамабіляў, а сёння ноччу стала больш за 4000.

ДПК раіць абіраць альтэрнатыўныя шляхі выезду. Пагранпераход «Брэст» — адзіны пераход для легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў на мяжы з Польшчай пасля закрыцця «Кузніцы» і «Бераставіцы».

Ёсць два пераходы на мяжы з Літвой, чэргі на выезд там таксама падраслі, у тым ліку пасля адмены амаль паловы аўтобусных рэйсаў.

Так па стане на 14:00 суботы на пераходзе «Беняконі» стаяць 150 легкавых аўтамабіляў, у «Каменным Логу» — 140. Чэргаў з аўтобусаў няма. 

На латвійскай мяжы ў Грыгараўшчыне чэргаў няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула