БЕЛ Ł РУС

Мінчук пабачыў у Свіслачы белую пену і мёртвую рыбу. Яму патлумачылі, што гэта

16.08.2025 / 17:14

Nashaniva.com

У сеціве з’явілася відэа, дзе аўтар сцвярджае пра забруджванне Свіслачы: у кадры відаць вадасцёк з белай пенай і мёртвыя рыбіны. Гэта стала нагодай для праверкі мясцовасці адпаведнымі службамі, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Скрыншот з відэа

На месца выехалі спецыялісты Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў разам з работнікамі прадпрыемства «Гаррамліўнесток» і агледзелі прыбярэжную зону ды водную паверхню Сляпянскай воднай сістэмы ў раёне завулка Казлова.

Візуальна прыкмет гібелі рыбы або забруджвання камісія не выявіла. Аналіз проб вады з трох пунктаў пацвердзіў, што ўсе паказчыкі — ад утрымання кіслароду да ўзроўню нафтапрадуктаў — адпавядаюць экалагічным нормам, а фактаў забруджвання паверхневых водных аб’ектаў няма.

Што да белай пены, то яе з’яўленне тлумачыцца працай гідратэхнічнага збудавання — вадаправоднага калектара, які забяспечвае свабодны праток вады. Праверка вады ў гэтым месцы паказала адсутнасць старонніх дамешкаў і непрыемнага паху.

Чытайце таксама:

У сталіцы пачынаецца абмеркаванне генеральнага плана Мінска. Што чакае горад у будучыні

У Мінску з'явіцца спарткомплекс з выхадам да набярэжнай. Будаўнікі паказалі, што там цяпер

На Камсамольскім возеры ў Мінску канцэнтрацыя нафтапрадуктаў большая за дапушчальную ў 4,2 раза

Свіслач у Мінску заліло нафтапрадуктамі

Каментары да артыкула