БЕЛ Ł РУС

У Сербіі расце напружанне: пратэстоўцы падпальваюць офісы правячай партыі

17.08.2025 / 8:31

Nashaniva.com

16 жніўня ў розных гарадах Сербіі зноў успыхнулі жорсткія сутыкненні паміж удзельнікамі антыўрадавых пратэстаў і паліцыяй. Як паведамляе Associated Press, найбольш напружаная сітуацыя ўзнікла ў заходнім горадзе Валеве, каля 100 км ад Бялграда.

Паліцыя патрулюе вуліцу пасля зачысткі ад людзей, што блакавалі яе падчас антыўрадавага пратэсту ў Бялградзе, Сербія, 16 жніўня 2025 года. Фота: AP Photo / Darko Vojinovic

Група маладых людзей з закрытымі тварамі скандавала лозунгі супраць прэзідэнта краіны Аляксандра Вучыча, закідала фаерамі офіс яго кіруючай Сербскай прагрэсіўнай партыі і падпаліла будынак. Пасля гэтага пачаліся сутыкненні з атрадамі паліцыі.

Сілавікі ўжылі слезацечны газ і пайшлі ў атаку на дэманстрантаў, якія адказвалі бутэлькамі, камянямі і фаерамі.

Падобныя сутыкненні адбыліся ўвечары таксама ў Нові-Садзе і ў Бялградзе, дзе пратэстоўцы падпальвалі смеццевыя кантэйнеры, а паліцыя зноў ужыла газ.

Паводле паліцыі, у Валеве пацярпеў як мінімум адзін паліцэйскі і былі затрыманыя 18 чалавек. «Будзе больш затрыманняў. Усе, хто парушыў закон, будуць арыштаваныя», — заявілі ў МУС. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула