У Смаргоні з'явіўся першы ў Беларусі «яйкамат»
У гандлёва-забаўляльным цэнтры ў Сморгоні ўсталявалі незвычайны вендынгавы аўтамат, які прадае курыныя яйкі. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Мерзкий Кокобай».
Аўтамат выглядае як празрыстая шафа, у якім знаходзяцца адкрытыя латкі з яйкамі. На корпусе аўтамата пазначана, што яйкі знесены «курачкамі на волі».
Прадаўцы фермерскага прадукту заклікаюць «паспрабаваць розніцу ў смаках».
Выглядае, гэта першы «яйкамат» у Беларусі.