БЕЛ Ł РУС

Расійскаму генералу пасля ўкраінскай атакі ампутавалі руку і нагу

17.08.2025 / 20:35

Nashaniva.com

Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны паведаміла пра цяжкае раненне расійскага генерал-лейтэнанта Эседулы Абачава, намесніка камандуючага групоўкай войскаў «Поўнач».

Генерал-лейтэнант Эседула Абачаў

Паводле даных ГУР, у ноч з 16 на 17 жніўня ўкраінскія падраздзяленні нанеслі ўдар па калоне праціўніка на трасе Рыльск — Хамутоўка ў Курскай вобласці Расіі.

У выніку атакі генерал атрымаў сур’ёзныя траўмы. Абачава тэрмінова даставілі ваенным транспартным самалётам у Цэнтральны клінічны шпіталь імя Вішнеўскага ў Маскве. У выніку раненняў яму ампутавалі руку і нагу, паведамляе ведамства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула