БЕЛ Ł РУС

У Іванаўскім раёне дзяўчынка выратавала малодшую сястру, але не змагла ўратаваць дарослага

18.08.2025 / 14:29

Nashaniva.com

Побач з вёскай Кужэлічын на беразе Дняпроўска-Бугскага канала 17 жніўня адбыўся трагічны выпадак. Там адпачывала кампанія дарослых і дзяцей. Нягледзячы на тое, што месца не прызначана для купання, 26-гадовы хлопец вырашыў паплаваць і ўзяў з сабой у ваду сямігадовую дзяўчынку.

Яны знаходзіліся ў вадзе на адлегласці каля 15—20 метраў ад берага, калі мужчына раптоўна пачаў тануць. Ён паспеў адштурхнуць ад сябе дзіця, але сам пайшоў на дно.

Гэта заўважыла 12-гадовая сястра дзяўчынкі. Яна паклікала на дапамогу, сама надзела ратавальную камізэльку і кінулася ў ваду.

Дзякуючы яе рашучасці, дзіця ўдалося выратаваць.

Цела мужчыны было пазней знойдзена вадалазамі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула