Кватэру плыўчыхі Аляксандры Гераcімені не змаглі прадаць на аўкцыёне
Таргі на чатарохпаковую кватэру нават не адбыліся — не знайшлося ахвочых яе набыць, заўважыла «Люстэрка».
Фота: e-auction.by
Аўкцыён быў запланаваны на 19 жніўня.
Чатырохпакаёвая кватэра размешчана на вуліцы Філімонава. Яе агульная плошча — 120,5 квадратнага метра. Сярод складанасцяў — арышт следчых органаў.
У кватэры зарэгістраваны тры чалавекі, у тым ліку адзін непаўналетні. Даўжніком указана Герасіменя Аляксандра Віктараўна — поўная цёзка беларускай спартсменкі. Яна ж указана ў аб’яве аб продажы машынамесца побач з домам, у якім прадаецца кватэра.
Фота: e-auction.by
У снежні 2022 года Мінскі гарадскі суд агучыў прысуд трохразовай медалістцы Алімпійскіх гульняў Аляксандры Герасімені і спартыўнаму функцыянеру Аляксандру Апейкіну.
Іх прызналі вінаватымі па ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Аляксандра Герасіменя і Аляксандр Апейкін атрымалі па 12 гадоў калоніі. Гэта максімальны тэрмін па гэтым артыкуле.
Чытайце таксама:
У Мінску з аўкцыёну прадаюць кватэру плыўчыхі Аляксандры Гераcімені
Аляксандра Герасіменя: Ніколі б дзеля камфорту не маўчала. Жыццё пад прэсінгам было б невыносным