БЕЛ Ł РУС

Мінскі метрапалітэн пераходзіць на зімовы рэжым працы

19.08.2025 / 10:17

Nashaniva.com

З 25 жніўня адбудуцца змены ў раскладзе цягнікоў, паведаміла прэс-служба метро.

Ілюстрацыйны здымак

Пры зімовым рэжыме працы інтэрвал руху цягнікоў першай і другой лініі з 7 да 9 раніцы будзе 2 хвіліны, з 17 да 19 вечара — 2,5 хвіліны. У пятніцу інтэрвал 2,5 хвіліны будзе з 16 да 19 вечара.

На трэцяй лініі інтэрвал руху цягнікоў у ранішнія гадзіны пік (з 7:00 да 9:00) і вячэрнія гадзіны пік (з 17:00 да 19:00) складзе 5 хвілін.

Станцыі будуць адкрыты з 5:30 да 00:40.

Вестыбюль №1 станцыі «Купалаўская» адкрыты для прыёму пасажыраў з 7:00 да 21:00.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула