Машына ўрэзалася ў блогераў, пакуль яны елі ў рэстаране ВІДЭА
Амерыканскія ютуберы цудам засталіся жывыя, а момант аварыі трапіў на іх канал.
Скрыншот з відэа: @UnratedExFiles / YouTube
Здарэнне адбылося тады, калі 17 жніўня Патрык Блэквуд і Ніна Санцьяга, якія вядуць ютуб-канал Unrated Ex Files, здымалі агляд на адзін з рэстаранаў у Х'юстане.
На відэа бачна, як дуэт каштуе пададзеныя стравы. Праз некалькі імгненняў машына тараніць шкляную сцяну, разбіваючы яе і перакульваючы стол.
Абое былі шпіталізаваныя з невялікімі траўмамі, у асноўным з-за разбітага шкла. Жанчына паказала фатаграфіі ран на твары і запясці, а хлопец падзяліўся фатаграфіямі крывавых ранак на шчацэ, грудзях і руцэ.
«Я бязмерна ўдзячная, што жывая. Гэты вопыт паказаў мне, хто сапраўды мае значэнне. Жыццё занадта кароткае для крыўдаў і гневу. Гэта мог быць наш апошні прыём ежы», — напісала пацярпелая ў сацыяльных сетках.