БЕЛ Ł РУС

Жыхара Калінкавічаў у Расіі не пусцілі на самалёт у Егіпет. Аказалася, ён хаваўся ад беларускага доўгу

19.08.2025 / 15:27

Nashaniva.com

Мужчына не захацеў плаціць пяць тысяч рублёў і з'ехаў у Расію. Але потым у яго ўзніклі праблемы.

Жыхар Калінкавічаў у Беларусі павінен быў выплаціць 5,5 тысячы рублёў кампенсацыі шкоды, прычыненай злачынствам. Але плаціць 24-гадовы мужчына не стаў і вырашыў схавацца ад доўгу ў Расіі.

Так ён пражыў больш за год, яго ніхто не турбаваў. Але нядаўна беларус вырашыў паляцець на працу ў Егіпет. У аэрапорце яго праверылі па базе і не пусцілі на самалёт — з-за доўгу ў Беларусі.

Мужчына адразу ж паехаў у родны горад, поўнасцю пагасіў запазычанасць і аднёс у аддзел прымусовага выканання квітанцыю. Пасля гэтага абмежаванне на выезд за мяжу знялі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула