БЕЛ Ł РУС

УСУ ўдарылі па цягніку з палівам у акупаванай Запарожскай вобласці

19.08.2025 / 20:4

Nashaniva.com

Украінскія тэлеграм-каналы распаўсюдзілі фота і відэа, на якіх бачна, як беспілотнікі атакуюць расійскі цягнік з паліўнымі цыстэрнамі ў раёне паміж Ураджайным і Такмакам на акупаванай тэрыторыі Запарожскай вобласці.

Кіраўнік Цэнтра вывучэння акупацыі Пятро Андрушчанка таксама апублікаваў гэтыя кадры і заявіў, што чыгуначная камунікацыя праз акупаванае Запарожжа спынена.

З расійскага боку каментарыяў з гэтай нагоды пакуль што не было.

Чытайце таксама:

Апублікавалі ВІДЭА, як у Курскай вобласці падбілі расійскага генерала

З'явіліся ВІДЭА, як працуе новая ўкраінская ракета «Фламінга»

Украінскія дроны ўдарылі па Сызрані

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

Каментары да артыкула