Дыпламаты ў Маскве зацікавіліся сітуацыяй з прымусовай працай беларусаў у Расіі
Пасольства Беларусі ў Расіі высвятляе сітуацыю з магчымым прымусовым прыцягненнем да працы ў Варонежскай вобласці некалькіх дзясяткаў чалавек, сярод якіх могуць быць і грамадзяне Беларусі, паведаміла прэс-служба ўстановы.
Дыпламаты ўжо атрымалі кантактныя нумары некаторых беларусаў, аднаму з іх удалося патэлефанаваць.
Інфармацыя для праверкі перададзена таксама ва Упраўленне грамадзянства і міграцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама.
У пасольстве запэўніваюць, што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, а падрабязнасці будуць агучаныя пасля праверак праваахоўных органаў Беларусі і Расіі.