БЕЛ Ł РУС

Прадукты з цвіллю і чарвякамі. Санстанцыя праверыла крамы, на якія скардзіліся пакупнікі

20.08.2025 / 9:36

Nashaniva.com

Парушэнні спецыялісты заўважылі не ва ўсіх крамах.

Пасля апублікаваных у тыктоку ролікаў, сталічныя цэнтры гігіены і эпідэміялогіі на працягу жніўня пазапланава праверылі некалькі гандлёвых кропак, піша «Мінск Навіны».

У краме «Святлафор» на вуліцы Лынькова, размешчанай у Масюкоўшчыне, мужчына выявіў каўбасу з цвіллю. Адпаведнае відэа набрала больш за 52 тысячы праглядаў.

@rezakotwjvc #светофор #масюковщина #акция #минск ♬ оригинальный звук - алекс

«А потым гэтую каўбасу пратруць бруднай анучай з маслам, і яна будзе як новенькая», — пракаментавала здымку адна з глядачак, якую падтрымалі многія карыстальнікі.

Санстанцыя заўважыла ў гэтай краме толькі адзін від сыравэнджанай каўбасы — з ім усё было ў парадку, меліся адпаведныя дакументы. Пры гэтым у «Святлафоры» заўважылі іншыя парушэнні.

Наступным разам санстанцыя правярала «Суседзі» на праспекце Пераможцаў, 49. Там пакупніку дасталася курыная грудка з гнілатой унутры.

«Разразаю, мяса гнілое. Яно не тухлае, а проста гнілое, вельмі дзіўна», — дзівіцца хлопец, дэманструючы на відэа нягодны прадукт.

Спецыялісты адабралі пробы харчовай прадукцыі для правядзення лабараторных даследаванняў, аб выніках стане вядома пазней. Разам з тым на момант наглядных мерапрыемстваў умовы захоўвання і тэрміны прыдатнасці прадукцыі былі выкананыя.

Не знайшлі парушэнняў і ў «Маяку» на вулііцы Шаранговіча, 21. Напярэдадні там купілі скумбрыю, якая апынулася з цвіллю.

@viktoriya_ya.by #маяк#испорченве#продукты#шаранговича21#минск ♬ Spooky, quiet, scary atmosphere piano songs - Skittlegirl Sound

Праверылі і вулічны ларок каля дома №28 на вуліцы Гамарніка, дзе мужчына набыў персікі з чарвякамі. Там спецыялісты выявілі прадукцыю негарантаванай якасці і іншыя парушэнні патрабаванняў заканадаўства ў галіне забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва.

Фота: «Мінск Навіны»

Краме вынесена прадпісанне аб канфіскацыі з абарачэння названых прадуктаў і накіраваны рэкамендацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула