БЕЛ Ł РУС

У аэрапорце Вільні ненадоўга спынялі палёты праз дрон

20.08.2025 / 11:29

Nashaniva.com

Беспілотнік заўважылі ў горадзе ноччу. Пасля невялікага перапынку праца аэрапорта аднавілася, піша LRT.

Ілюстрацыйны здымак

Прадстаўнік кампаніі літоўскіх аэрапортаў Тадас Васіляўскас пацвердзіў, што ноччу на сераду ў Вільні заўважылі беспілотнік.

«Службы Віленскага аэрапорта прынялі дадатковыя меры, патруляванне і маніторынг у паказаным кірунку былі ўзмоцненыя. Рух паветраных суднаў быў прыпынены прыкладна на паўгадзіны, а ўся праца аэрапорта была цалкам адноўленая каля нуля гадзін 35 хвілін», — сказаў ён.

Па словах Васіляўскаса, праз гэту сітуацыю быў затрыманы адзін вылятае рэйс у Тэль-Авіў, а некалькі іншых самалётаў знаходзіліся ў зонах чакання ў паветранай прасторы і прыбылі з затрымкай прыкладна на 15-20 хвілін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула