БЕЛ Ł РУС

Беларусам прапануюць памяняць 10 старых сшыткаў на адзін дызайнерскі

20.08.2025 / 15:8

Nashaniva.com

Акцыя «Альфа Банку», прымеркаваная да пачатку навучальнага году, адбудзецца з 20 па 22 жніўня, піша Myfin.

Фота: Альфа Банк / Myfin

Кожны, хто захоча атрымаць дызайнерскі сшытак з «Альфа Мішкам», можа прынесці свае старыя нататнікі ў некаторыя аддзяленні банку.

Атрымаць сшытак змогуць і дзеці, і дарослыя — без абмежаванняў па колькасці.

Фота: Альфа Банк / Myfin

Кожны дзень будзе выдавацца ўнікальны дызайн. Напрыклад, 20 жніўня — чырвоны, 21 жніўня бірузовы, а 22 жніўня — чорны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула