Змянілі парадак індэксацыі тарыфаў на камунальныя паслугі
Савет міністраў Беларусі змяніў парадак індэксацыі тарыфаў на камунальныя паслугі. Гэта прапісана ў пастанове ўрада №445 ад 18 жніўня 2025 года «Аб парадку індэксацыі тарыфаў (цэн) на камунальныя паслугі і пагашэнні запазычанасцяў за іх», апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.
Новы дакумент вызначае, як будуць індэксавацца тарыфы на камунальныя паслугі для юрыдычных і фізічных асоб, уключаючы індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацыі ЖКГ. Індэксацыя будзе праводзіцца з улікам курсу беларускага рубля да замежнай валюты на дату аплаты і курса, які выкарыстоўваецца пры ўстанаўленні тарыфаў мясцовымі выканаўчымі органамі.
Аплата камунальных паслуг, у тым ліку пагашэнне даўгоў, будзе рабіцца па праіндэксаваных тарыфах. Новыя правілы пачнуць дзейнічаць з 1 студзеня 2026 года.
Чытайце таксама:
Беларуска ўпала на ганку дома і адсудзіла ў камунальнікаў 5000 рублёў кампенсацыі
Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду