У Віцебску міліцыянер стрэліў у мужчыну з нажом
Раніцай 20 жніўня ў Віцебску адбылося надзвычайнае здарэнне. Прыкладна а 7-й гадзіне на лінію 102 патэлефанавала жанчына і паведаміла, што яе 17-гадовая дачка падвяргаецца нападу знаёмага.
Як паведамляецца, у двары дома супрацоўнікі міліцыі, якія прыехалі на выклік, убачылі мужчыну, які ўдарыў дзяўчыну нажом. На патрабаванне кінуць зброю ён не рэагаваў і напаў ужо на сілавікоў. У адказ адзін з міліцыянтаў зрабіў прыцэльныя стрэлы па нагах нападніка.
Пацярпелую даставілі ў рэанімацыю, а нападнік — 22-гадовы мясцовы жыхар, раней судзімы — таксама шпіталізаваны.
У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа за спробу забойства двух і больш асоб. Па знешніх прыкметах нападнік быў у стане наркатычнага ап’янення. Прызначаныя адпаведныя экспертызы.
Чытайце таксама:
Пад Мінскам камунальнікі забілі сабаку і з'ехалі. У ЖКГ ва ўсім абвінавацілі «канапных крытыкаў»
Міліцыянеры стралялі ў нагу вяскоўцу, які ішоў на іх з нажом
На мінскага пенсіянера завялі крыміналку за стральбу з пнеўматыкі па жывёліне