У Кармянскім раёне пенсіянерка загінула, наступіўшы на вяроўку з навязаным быком
Як паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, жанчына разам са знаёмымі ішла па вясковай вуліцы, каля якой пасвіўся прывязаны бык. Пенсіянерка выпадкова наступіла на вяроўку, на якой была навязаная жывёліна — і гэта каштавала ёй жыцця.
Фота: ДКСЭ
Адчуўшы рывок, бык пачаў рэзка рухацца. Нага жанчыны трапіла ў пятлю, яна зачапілася за металічны штыр, упала і страціла прытомнасць.
Калі прыехалі медыкі, яны ўжо нічым не маглі дапамагчы — пацярпелая памерла да прыбыцця хуткай дапамогі. Як вызначылі эксперты, прычынай смерці стала рваная траўма з пашкоджаннем буйных сасудаў у вобласці калена, што выклікала вялікую страту крыві.
Сведкі падкрэсліваюць, што бык не праяўляў агрэсіі і на людзей не нападаў.
Акрамя раны на назе, судова-медыцынская экспертыза засведчыла таксама, што ў крыві загінулай утрымлівалася 2,2‰ этанолу — гэта адпавядае сярэдняй ступені алкагольнага ап’янення.
Чытайце таксама:
У Докшыцкім раёне пры валцы лесу загінуў рабочы