БЕЛ Ł РУС

Расіяне не пусцілі да сябе 4 тоны беларускіх ягад

20.08.2025 / 21:53

Nashaniva.com

Упраўленне Рассельгаснагляду па Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцях паведаміла, што беларуска-расійскай мяжы ў Смаленскай вобласці былі затрыманыя два аўтамабілі, што везлі 1,7 тоны буякоў і 2,4 тоны суніц. Агульная вага прадукцыі склала больш за 4,1 тоны.

Фота: 32.fsvps.gov.ru

Падчас праверкі высветлілася, што ў аднаго перавозчыка не было фітасанітарных сертыфікатаў на 800 кг буякоў, а ў другога — на 700 кг суніц. Такім чынам, каля 1,5 тоны ягад перавозіліся без дакументаў, якія пацвярджаюць іх паходжанне і бяспеку.

У выніку ўся партыя была вернутая назад у Беларусь. 

Чытайце таксама:

Вызначылі тэрміны дазволенага збору брусніц і журавін

З Беларусі ў Расію не прапусцілі амаль 5 тон буякоў

У Беларусі сёлета няма чарніц. Калі летась нарыхтоўшчыкі прынялі дзясяткі тон ягад, то сёлета — нічога

Каментары да артыкула