БЕЛ Ł РУС

У Віцебску наркаман з нажом напаў на 17-гадовую дзяўчыну. Яна ў рэанімацыі

21.08.2025 / 9:43

Nashaniva.com

Міліцыянеры стралялі ў 22-гадовага хлопца.

Раніцай 18 жніўня ў міліцыю патэлефанавала жанчына, якая паведаміла, што знаёмы ў двары дома напаў з нажом на яе 17-гадовую дачку.

На патрабаванне міліцыі кінуць нож хлопец не рэагаваў, больш за тое, паводле МУС, спрабаваў кінуцца і на міліцыянтаў. У выніку адзін з супрацоўнікаў міліцыі стрэліў яму ў ногі.

Дзяўчына цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі.

22-гадовага мужчыну, які ўжо быў судзімы за распаўсюд наркотыкаў, шпіталізавалі пад канвоем. Падчас нападу, папярэдне, ён знаходзіўся ў стане наркатычнага ап’янення, паведамляе МУС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула