На праспекце Незалежнасці загінуў кіроўца красовера ў сутыкненні з фурай
Увечары 20 жніўня на праспекце Незалежнасці, побач з перасячэннем з МКАД, адбылося смяротнае ДТЗ з удзелам легкавога аўтамабіля і грузавіка.
Паводле інфармацыі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі, транспартныя сродкі рухаліся насустрач адзін аднаму, калі красовер нечакана выехаў на сустрэчную паласу.
У выніку аўтамабіль сутыкнуўся з цягачом, які спускаўся з кальцавой аўтадарогі.
Ад атрыманых траўмаў кіроўца красовера загінуў на месцы.