БЕЛ Ł РУС

У Мінску хлопец прадаў дарагое аўто і сам яго скраў

21.08.2025 / 11:16

Nashaniva.com

Машыну знайшлі ў Расіі.

У Фрунзенскае РУУС Мінска звярнуўся гараджанін з заявай аб выкраданні прама з-пад дому дарагога кросовера BMW Х5, які ён нядаўна купіў у 25-гадовага жыхара Міншчыны.

Як высветлілася, пры куплі мужчына атрымаў толькі адзін ключ, а другі прадавец прынёс пазней — за некалькі дзён да крадзяжу. Паводле міліцыі, менавіта гэта дало прадаўцу магчымасць высветліць дакладны адрас новага ўладальніка.

Праз некалькі дзён уначы ён скарыстаўся трэцім — сэрвісным — ключом, адкрыў машыну і выехаў на ёй у Расію.

З дапамогай сістэмы відэаназірання аўто адсачылі ў Смаленскай вобласці і Маскве. Там аўтамабіль хлопец перадаў знаёмаму для далейшага продажу — без згадкі, што машына скрадзеная.

Падазраванага затрымалі пасля вяртання ў Беларусь. Следчыя завялі крымінальную справу за крадзеж у асабліва буйным памеры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула